Брестский горисполком - Жыве Максімава слова


	
	
	















	
	  
        

        

        

        

        
        

        
		
        
		
		
		

        

		



    
    
    

    






Брестский городской исполнительный комитет

Жыве Максімава словаПечатьВерсия для печати 

Размещено: 20.12.2016 Просмотров: 611

У дзяржаунай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 20 імя Героя Савецкага Саюза Д.М.Карбышава” з 5 снежня 2016 г. прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры, прысвечаны 125-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта Максіма Багдановіча.




Цэлы тыдзень у школе панавала атмасфера свята. Вялікую цікавасць у вучняў выклікалі міні-праекты “Жыццё і творчасць паэта”, “Вершы дзівоснай прыгажосці ў музычным афармленні”. У конкурсе “Максімавы творы вачамі школьных мастакоў” і конкурсе чытальнікаў “Цуд паэзіі Максіма Багдановіча” удзельнічалі вучні 5-11 класаў. Вучні 5-6 класаў прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні “Жыве Максімава імя”. Васьмікласнікі здзейснілі завочнае падарожжа ў музей М. Багдановіча, прагледзелі фільм “Гісторыя пад знакам Пагоні. Слуцкія паясы”. Адзінаццацікласнікі запрасілі на ўрок-памяць “Нязгаснаю зоркай ты ў небе Радзімы навекі”.





“Ёсць таленты ў нашым краі”, –так называўся адзін дзень тыдня. У госці да вучняў была запрошана Галіна Зігмундаўна Масюк, член Саюза народных майстроў Беларусі, якая прадэманстравала прысутным, як вырабляць цікавыя рэчы з абрэзкаў тканіны: сумачкі, рукзакі, падушкі, расказала пра гісторыю стварэння лялек. А затым правяла майстар-клас па вырабу матылька. Напрыканцы прагучалі радкі з верша “Па-над белым пухам вішняў, быццам сіні аганёк, б’ецца-ўецца лёгкі, шпаркі сінякрылы матылёк”.




З цікавасцю далучыліся вучні для мерапрыемства “Свет чытае М.Багдановіча”, якое праходзіла ў музеі “Выратаваных мастацкіх каштоўнасцей”. Вучні і дарослыя чыталі вершы паэта на розных мовах свету, спявалі песні, дзяліліся сваімі думкамі пра таленавітага беларускага песняра.

Заключным акордам тыдня стала паэтычна-музычная гасцёўня “Дзіўная зорка М. Багдановіча”. Вучні прадэманстравалі свае здольнасці ў розных ролях: тэатралаў, музыкантаў, чытальнікаў. Гэта было сапраўднае свята талентаў, аб’яднаных сваёй творчасцю М. Багдановіча.





                                                                                                                            Лениинский район г. Бреста

Назад