Брэсцкая дзіцячая музычная школа №2

Адкрыта ў 1990 г. Дырэктар В. Рабашапка. Навучанне вядзецца па 14 спецыяльнасцях: фартепіяна, скрыпка, баян, акардэон, віяланчэль, домра, балалайка, гітара, цымбалы, флейта, труба, трамбон. У школе штогод займаецца 450 чалавек, яшчэ 50 вучняў навучаецца ў падрыхтоўчай группе, працуе 56 выкладчыкаў і канцэртмайстраў.

Педагогі і вучні школы прымаюць актыўны удзел у канцэртнай дзейнасці. Штогод вучні школы выступаюць на рэспубліканскім конкурсе выканаўцаў на народных інструментах імя І.І. Жыновіча, міжнародным фестывалі выканаўцаў на народных інструментах Пралескі, міжнародным фестывалі па спецыяльнасці фартэпіяна Музыка надзеі. Многія вучні прымаюць актыўны ўдзел і з’яўляюцца дыпламантамі і лаўрэатамі самых прэстыжных прафесійных конкурсаў і фестываляў.

У школе працуюць творчыя калектывы: узорны хор навучэнцаў (кіраўнік Т.В.Толак), узорны дзіцячы духавы аркестр (кіраўнік І.З. Ратнер), аркестр народных інструментаў.

У.І.Нікіценкаў