Главнаяkeyboard_arrow_right О Бресте keyboard_arrow_right История города keyboard_arrow_right Беларусь помнит!

Віншаванне ад кіраўніцтва горада жыхарам Брэста з Днём Незалежнасці

    Паважаныя жыхары Брэста!

    Віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 75-й гадавінай вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў! Гэты дзень з’яўляецца асновай нашага суверэнітэту, ён аб’ядноўвае ўсіх, хто ганарыцца Айчынай, верыць у яе годную будучыню і ўносіць свой уклад у развіццё роднага краю.

 

    У гэты дзень мы з удзячнасцю ўспамінаем пра неўміручы подзвіг франтавікоў, партызан, падпольшчыкаў, працаўнікоў тылу, якія ў гады суровых выпрабаванняў зрабілі ўсё магчымае і немагчымае для Перамогі. Сёння, 3 ліпеня, для кожнага беларуса – напамін пра тое, якой цаной былі заваяваны свабода і незалежнасць нашай дзяржавы. Нашы сучаснікі годна працягваюць традыцыі бацькоў і дзядоў. Сучасная Беларусь славіцца працай, творчым натхненнем людзей, якія жывуць на гэтай зямлі. Хай нашы справы і ў далейшым служаць высакароднай місіі ўмацавання беларускай дзяржаўнасці.

    Шчыра жадаем вам, дарагія берасцейцы, міру, шчасця, здароўя, жыццёвага натхнення, новых поспехаў. Хай заўсёды будзе чыстае мірнае неба над нашай роднай Беларуссю, спакой у сэрцах людзей і дабрабыт у дамах. З Днём Рэспублікі!

 

Брэсцкі гарадскі выканаўчы камітэт

Брэсцкі гарадскі Савет дэпутатаў

Адміністрацыі Ленінскага і Маскоўскага раёнаў г. Брэста