Музей абароны Брэсцкай крэпасці

Адкрыты 8 лістапада 1956 г. ў частцы абароннай казармы, якая захавалася на Цэнтральным умацаванні крэпасці — Цытадэлі. Знешне казарма засталася такой, якой была да вайны, таму што у ходзе баёў разбурана нязначна, за выключэннем пабудаванага для музея партала ўваходу. У фондах музея захоўваецца дакументальны матэрыял, унікальныя прадметы з раскопак, асабістыя рэчы, якія належалі абаронцам крэпасці (больш за 60000). Частка з іх прадстаўлена ў экспазіцыі музея і раскрывае гераізм, мужнасць воінаў Брэсцкага гарнізона.

Асноўная экспазіцыя музея размешчана на 2-ім паверсе, куды наведвальнікі трапляюць з вестыбюля і аванзалы музея. Яна займае 10 залаў, кожная з якіх паслядоўна расказвае аб фактах і шматгадовай гісторыі крэпасці.

У 1-й зале музея можна даведацца аб гісторыі будаўніцтва Брэсцкай крэпасці ў сярэдзіне ХІХ ст., удасканаленні яе ўмацаванняў у пачатку ХХ стагоддзя, убачыць макет крэпасці і сімвалічны ключ ХІХ ст., таксама пазнаеміцца з матэрыяламі аб жыцці і дзейнасці Героя Савецкага Саюза генерала Дз. М. Карбышава, які ўдзельнічаў у будаўніцтве партоў крэпасці ў 1911—1914 г.г.

Тут жа матэрыялы аб 1-й сусветнай вайне і Брэсцкім міры, падпісаным 3 сакавіка 1918 г. ў Белым палацы. Экспанаты другой залы музея знаёмяць з польскім перыядам у гісторыі крэпасці. Упершыню створана экспазіцыя, якая адлюстроўвае баявыя дзеянні польскага гарнізона ў Брэсце ў верасні 1939 г. супраць войск фашысцкай Германіі.

У трэцяй зале размешчаны матэрыялы, звязаныя з перадваенным жыццем Брэсцкага гарнізона, з пачаткам Вялікай Айчыннай вайны. У цэнтры залы — будзільнік, знойдзены ў час раскопак на Цярэспальскім умацаванні крэпасці ў 1956 г.. Яго стрэлкі замерлі без некалькіх мінут 4, быццам зафіксаваўшы пачатак вайны. Кадры трафейнай кінахронікі, разарванай фашысцкай свастыкай, Дагавор аб ненападзе паміж Германіяй і Савецкім Саюзам, перадаюць трывожныя, напружаныя абставіны чэрвеня 1941 г. Тут жа партрэты камандуючага 4-й арміяй генерал-маёра А.А. Карабкова, які займаў гэту пасаду з вясны 1941 г., і камандуючага Заходнім фронтам генерала арміі Героя Савецкага Саюза Дз. Д. Паўлава.

У наступных залах працягваецца размова аб пачатку Вялікай Айчыннай вайны, аб баях у Брэсце і ваколіцах. Галоўнае ў экспазіцыі – гераічная абарона Брэсцкай крэпасці: баі на Цярэспальскім і Валынскім умацаваннях, абарона Кобрынскага ўмацавання. Абароне Цытадэлі прысвечана экспазіцыя 6-й і 7-й залаў музея.

Асаблівую цікавасць прадстаўляюць экспанаты, знойдзеныя ў час раскопак. Сярод іх сцяг 393-га асобнага зенітнага артылерыйскага дывізіена, схаваны абаронцамі крэпасці ў час штурму Усходняга форта (знайшоў яго 27 верасня 1956 г. адзін з іх – былы сяржант Р.К. Семянюк), надпіс на цаглінах «Паміраем не здрадзіўшы», знойдзены ў падвале Белага палаца ў кастрычніку 1958 г.; 5 медальёнаў загінуўшых воінаў – радавых Васіля Паўлавіча Курганава, Мікалая Фралова, Канстанціна Пракопавіча Гілева, Хасана Сапавіча Салгярэева, Меера Беаніямінавіча Элькіна; зберагла свой прафсаюзны білет старшая медыцынская сястра Параскоўя Лявонцьеўна Ткачова і перадала ў музей пасля вайны. На яго старонаках па просьбе параненых яна запісвала іх імены і прозвішчы, а таксама адзначала загінуўшых.

У лістападзе 1950 г. у час разборкі завалаў казармы каля Брэсцкіх варот сярод астанкаў 34 загінуўшых воінаў у планшэце невядомага камандзіра знойдзены загад № 1, складзены на трэці дзень вайны. Побач з астанкамі загінуўшага радавога Федара Ісаева, пісара штаба 84-га стралковага палка, знаходзіўся шэфскі сцяг гэтага палка. У 1949 г. салдаты разбіралі завалы ў Цярэспальскіх варотах і знайшлі астанкі 15 загінуўшых, у кішэні гімнасцеркі быў камсамольскі білет, па якім даведаліся, што загінуў лейтэнант Аляксей Федаравіч Наганаў; па чырвонаармейскай кніжцы апазнаны радавы Іван Гаўрылавіч Гарохаў.

У розны час былі знойдзены абгарэлыя дакументы: расплаўленыя шкло і цэгла, разбітая зброя, штыкі, салдацкія біклашкі, прабітыя асколкамі і кулямі, каскі, кацялкі, разбітая радыестанцыя. Сярод экспанатаў музея асабістыя рэчы загінушых салдат і камандзіраў, пісьмы, беражліва захаваныя роднымі, кніга Ваенная справа, 1935 г. выдання, якая доўгія гады захоўвалася як рэліквія ў сям’і Давыдавых; службовая характарыстыка капітана У.В. Шаблоўскага; вянок са штучных кветак ад маці яфрэйтара Васілія Аляксандравіча Валакіціна з надпісам на жалобнай стужцы: Полгода делала венок своему сыну Васеньке Волокитину — мама. У пісьме намесніка палітрука Рыгора Давыдавіча Дзеравянкі, напісаным 19 чэрвеня 1941 г. родным у г. Алма-Ата, можна прачытаць наступнае: Вайна с Германіяй будзе абавязкова, калі не ў гэтым, то праз 2—3—5 гадоў, але яна будзе…. Незадоўга да вайны малодшы сяржант Канстанцін Антонавіч Новікаў адправіў дадому ў Данецкую вобласць пасылку, у якой ляжалі яго фуражка, пілотка, палявая сумка і рэмень. Маці зберагла рэчы, якія засталіся ад сына, і передала іх у музей. У адной з вітрын – гармонік, гадзіннік, пярсцёнак радавога Федара Рабава, якія ён пакінуў у Вязніках Уладзімірскай вобласці ў каханай дзяўчыны, ідучы ў армію.

У 1952 г. у казарме ў раёне Беластоцкіх варот знялі частку сцяны з надпісам: Я умираю, но не сдаюсь. Прошай, Родина. 20.VII.41 г., ішоў дваццаць дзевяты дзень вайны.

У экспазіцыі многа мастацкіх твораў, у якіх тэма гераічнай абароны крэпасці атрымала яскравае і праўдзівае ўвасабленне. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі заслужаны дзеяч мастацтва Расіі мастак П. Крываногаў напісаў карціны Абаронцы Брэсцкай крэпасці, Нарада камандзіраў, мастак В. Бундзін — Партыйны сход на Усходнім форце. Вялікую цікавасць прадстаўляе работа брэсцкага народнага ўмельца разьбяра па дрэве Ю. Чэрнева Першая гадзіна вайны (бой каля Холмскіх варот). Доўга затрымліваюцца людзі каля карціны мастака М. Бута Брэст, 1941 год. Незабыўнае ўражанне пакідае карціна ленінградскага мастака В. Чабатара Памяць. Брэсцкая крэпасць, выкананая да 40-годдзя Перамогі. Серыя партрэтаў абаронцаў Брэсцкай крэпасці створана беларускім мастаком заслужаным дзеячом мастацтваў Беларусі П.С. Дурчыным.

8-я і 9-я залы музея паведамляюць аб абаронцах крэпасці, якія зма-галіся пазней на розных франтах вайны, удзельнічалі ў партызанскім руху, у Супраціўленні ў краінах Заходняй Еўропы, у вызваленні Бе-ларусі, у тым ліку Люблінска-Брэсцкай аперацыі, праведзенай 18 ліпеня — 2 жніўня 1944 г.

У экспазіцыі фатаграфіі Герояў Савецкага Саюза, якія вы-значыліся пры вызваленні Брэста: наводчыка кулямета яфрэйтара М.Я. Аляксандрава, камандзіра батарэі капітана Ю.М. Вінніка, памочніка камандзіра куляметнага ўзвода старшага сяржанта М.Ф. Валошына, радавога В.П. Газіна, камандзіра ўзвода разведкі старшыны В.П. Мішэніна, камандзіра батальена капітана Г.І. Скрыпнікава. Тут жа апошняе пісьмо з фронта, напісанае 13 ліпеня 1944 г. гвардыі старшага лейтэнанта Панцялея Барысавіча Лакціёнава, які загінуў, вызваляючы наш горад. Пахаваны на гарнізонных могілках, пасмяротна ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза. У адной з лістовак 1-й стралковай Брэсцкай дывізіі паведамляецца аб подзвігах 5 Герояў Савецкага Саюза – воінаў гэтага злучэння. Малодшы сяржант Пётр Ільіч Вінаградаў, камісар роты прабраўся ў тыл ворага і аўтаматным агнём нанёс ворагу вялікую шкоду, дапамагаючы дзеянням сваёй роты. Куляметчык Мікалай Максімавіч Дз’яканаў адбіў у баі 15 варожых контратак, знішчыў больш за 200 фашыстаў. Старшы сяржант Аляксей Маркавіч Карасёў падарваў варожы танк, старшы лейтэнант Іван Іванавіч Пратапопаў адбіў у баі 16 варожых атак, нанес вялікія страты жывой сіле і тэхніцы ворага. Старшы сяржант Мікалай Давыдавіч Свінарчук замяніў у баі параненага камандзіра ўзвода, 8 разоў вадзіў ён байцоў у атаку. Побач з лістоўкай баявы аўтамат М.Д. Свінарчука, урадавыя ўзнагароды А.М. Карасёва, франтавая лістоўка пра подзвіг сяржанта Канстанціна Іванавіча Царыцына, удастоенага звання Героя ў баях за Брэст.

У вызваленні Брэста ўдзельнічалі злучэнні і часці 61-й арміі ге-нерал-палкоўніка П.А. Бялова, 28-й арміі генерал-лейтэнанта А.А.Лу-чынскага, 70-й арміі генерал-палкоўніка В.С. Папова, 16-й паветранай арміі генерал-палкоўніка авіяцыі С.І. Рудэнкі, 6-й паветранай арміі генерал-лейтэнанта авіяцыі Р.П. Палыніна.

У экспазіцыі на дошцы пералічаны 47 злучэнняў і часцей 1-га Бе-ларускага фронту, якім прысвоена ганаровае найменне Брэсцкіх і 16 Люблінскіх.

У цэнтры экспазіцыі змешчаны партрэт камандуючага 1-га Беларускага фронту маршала К.К. Ракасоўскага, выкананы афіцэрам-франтавіком В.А. Чарышнікавым у жніўні 1944 г. Гэты унікальны партрэт падарыла музею ў 1976 г. Юлія Пятроўна Ракасоўская.

Больш чым 1 мільен 100 тысяч нашых салдат аддалі сваё жыццё ў баях на тэрыторыі еўрапейскіх дзяржаў. Дакументальныя здымкі Сустрэча савецкіх войскаў у Сафіі (верасень 1944), Сустрэча савецкіх войскаў у Белградзе (кастрычнік 1944) сведчаць аб удзеле ў баях на тэрыторыі Еўропы воінаў Чырвонай Арміі.

У экспазіцыі фатаграфіі, дакументы, асабістыя рэчы намесніка палітрука Аляксандра Каландадзе, ён быў камісарам батальёна 1-га Савецкага партызанскага палка ў Францыі, узнагароджаны 2 фран-цузскімі ордэнамі. Пісьменнік, доктар філалагічных навук А.П. Ка-ландадзе жыве і працуе ў Грузіі. Сяржант Піліп Лаянкоў таксама ўдельнічаў у французскім руху Супраціўлення. Радавы Аслан Сур-хайханаў быў байцом італьянскага партызанскага атрада імя Гарыбальдзі ў паўночнай Італіі. Зараз жыве ў сяле Кумух Лакскага раёна Дагестана. Удзельнікамі партызанскага руху ў Чэхаславакіі былі намеснік палітрука Андрэй Каструлін, лейтэнант Міхаіл Івушкін.

Заключным актам 2-й сусветнай вайны ў Еўропе стала Берлінская аперацыя 1945 г., у ходзе якой была разгромлена амаль мільённая групоўка праціўніка. На цэнтральнай сцяне здымак, які паказвае сяржантаў Н.А. Ягорава і М.В. Кантарыя са Сцягам Перамогі, узнятым 30 красавіка над купалам рэйхстага. Дублікат Сцяга Перамогі быў уручаны прэзідэнтам Расіі Б.М. Ельцыным Мемарыяльнаму комплексу Брэсцкая крэпасць — герой 22 чэрвеня 1996 г. у 55-ю гадавіну абароны Брэсцкай крэпасці. Тут і фотаздымкі аўтографаў воінаў-пераможцаў на сценах рэйхстага. Адзін з іх: Брест – Берлин. Лейтеант Сидоров.

У экспазіцыі 1-я старонка нумара газеты Праўда ад 9 мая 1945 г. тут апублікаваны Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб аб’яўленні 9 мая святам Перамогі.

10-я зала музея У памяці народнай прысвечана чалавеку, які адкрыў для ўсіх нас герояў крэпасці, лаўрэату Ленінскай прэміі пісьменніку Сяргею Сяргеевічу Смірнову. У жніўні 1954 г. ён упер-шыню пасля вайны прыехаў у Брэст з некалькімі абаронцамі крэпасці. Першапачотковы вынік пошуку С.С. Смірнова — нарыс Крэпасць над Бугам і шэраг артыкулаў аб воінах Цытаделі, надрукаваных у 1955 г. у часопісах і газетах. У 1956 выходзяць асобнымі кніжкамі Крэпасць на граніцы і Крэпасць над Бугам. Работа над асноўнай кнігай працягвалася. У яго адрас прыходзілі дзесяткі тысяч пісем. З лета 1956 г. ен пачаў свае выступленні на Усесаюзным радые, галоўная мэта якіх — пошук герояў Брэста. У 1964 г. С.С. Смірноў закончыў работу над рукапісамі кнігі Бресткая крепость, а ў 1965 г. яна была ўдастоена Ленінскай прэміі. Заканчваючы работу над кнігай, пісьменнік сказаў у адкрытым пісьме абаронцам крэпасці: …Я был участником войны и немало видел в те памятные годы. Но подвиг защитников Брестской крепости, будто новым светлом озарил все увиденное, раскрыл мне силу и ширину души нашего человека, заставил с особой остротой пережить счастье и честь сознания принадлежности до великого и самоотверженного народа, умеющего творить невозможное.

Кнігі С.С. Смірнова аб Брэсцкай крэпасці выдаваліся ў нашай краіне 63 разы агульным тыражом 4 мільёны 999 000 экземпляраў на 19 мовах народаў СССР і на 10 мовах іншых краін.

Брэсцкую крэпасць, яе музей за 40 гадоў існавання наведала 19 мільёнаў чалавек больш чым са 130 краін свету. Часта пры-язджалі абаронцы крэпасці, якія засталіся жывыя, ветэраны Брэсцкага гарнізона 1941 г. з жонкамі, дзецьмі, унукамі.

З Расіі – Героі Савецкага Саюза П.М.Гаўрылаў, Р.К. Семянюк, І.І. Долатаў, М.Ф. Кюнг, браты А.М. і М.М. Іспалатавы, П.І. Галоўкін і іншыя. З Украіны – Герой Савецкага Саюза М.І. Мяснікоў, С.Ц. Бабронак. З Арменіі – Герой Сацыалістычнай Працы С.М. Матэвасян. З Грузіі – А.П. Каландадзе. З Узбекістана – П.І. Лаянкоў, Я.Я. Ліс, В.Я. Сісін. З Казахстана – У.І. Фурсаў, Г.Ж. Жуматаў. З Беларусі – вядомы пісьменнік Алесь Махнач, К.В. Сабалеўскі, В.І. Сачкоўская. З Малдовы – С.Р. Таніцой, С.А. Тунанаў. З Латвіі – А.Я. Анікін.

У музеі пабывалі летчыкі — касманаўты П.І. Бяляеў, У.Ф. Бы-коўскі, В.В. Гарбатко, Б.Б. Ягораў, А.С. Елісееў, П.І. Клімук, П.Р. Па-повіч, В.У. Нікалаева-Церашкова, Г.С. Цітоў, Я.В. Хруноў, В.А. Ша-талаў, Г.М. Грэчка. У дзень 20-годдзя абароны Брэсцкай крэпасці ў Брэст прыйшло пісьмо ад Юрыя Аляксеевіча Гагарына, у ім былі такія словы: Здесь, на Буге, был заложен первый камень будущей победы. Очень символично, что среди тех, кто штурмовал логово нацизма – Берлин, находились и защитники Брестской крепости, которые прошли через все испытания войны. Пускай никогда не повторятся черные дни июня 1941 года. Пусть на всей земле процветает мир и счастье народов!

Народная артыстка СССР Алена Абразцова 29 жніўня 1980 г. пакінула такі запіс: Самое дорогое у человека в жизни — это Родина. А Родина – это люди. И память о них живет в нас. Хочется быть достойными их. Надо прожить жизнь, как они: честно, мощно, светло.

А.У. Харычкава.

У 1998 г. у выніку пашуковай работы выяўлена імя абаронца крэпасці, які загінуў у палоне. Гэта Зиборев Алексей Семенович, р. в 1911 в д.Сухарево Фатежского р-на Курской обл. В Красной Армии с 1940, мл. лейтенант, командир инженерного взвода 33-го отд. инженерного полка. Умер 2.2.1944.

У тым жа годзе да імен на мемарыяльных плітах прыбавіліся яшчэ 6 новых прозвішчаў, а ў 1999 г. яшчэ 4. Яны былі ўстаноўлены навуковымі супрацоўнікамі